У маладафронтаўца Жызьнеўскага — ператрус
https://spring96.org/be/news/70132
2014
2014-03-25T08:42:49+0300
2014-03-25T08:42:49+0300
2014-03-25T08:42:49+0300
be
Вечарам 24 сакавіка у актывіста «Маладога Фронту» Паўла Жызьнеўскага (пляменніка забітага на Майдане ў Кіеве Міхася Жызьнеўскага) адбыўся ператрус.
Пра гэта паведамляе сайт «Маладога фронту». У самога Паўла цяпер адключаны тэлефон. Як распавядае сустаршыня «Маладога фронту» Андрусь Цянюта, Павал, які жыве ў Гомелі, прыехаў сёньня да сваёй бабулі ў вёску Рагінь Буда-Кашалёўскага раёну. У вёсцы яго ўжо чакалі супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным.
«Мы мяркуем, — гаворыць Андрусь Цянюта, — што ператрус ў Паўла Жызьнеўскага зьвязаны з акцыяй на „Дзень Волі“, што пройдзе заўтра ў Менску. Справа ў тым, што Павал зьбіраўся ад бабулі ехаць на сустрэчу з нашымі актывістамі, а потым разам яны плянавалі ехаць у Менск, на акцыю».