viasna on patreon

У пракуратуры Віцебска не навучыліся пісаць без памылак (дакумент)

2014 2014-03-24T13:21:44+0300 2014-03-24T13:21:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У заяве, накіраванай пракурору г.Віцебска, віцебскі праваабаронца Павел Левінаў прасіў праверыць звесткі пра колькасць удзельнікаў датэрміновага галасавання. Адказ з пракуратуры ён атрымаў толькі 23 сакавіка – у асноўны дзень выбараў.

Віцебскі праваабаронца кажа, што пра завышэнне колькасці прагаласаваўшых датэрмінова яму стала вядома з вартых даверу крыніц. У заяве ў пракуратуру ён не называе імёны і прозвішчы, але гаворыць пра канкрэтныя парушэнні на канкрэтных віцебскіх участках. Называе і канкрэтныя лічбы, зафіксаваныя назіральнікамі, параўноўваючы іх з "афіцыйнымі" падлікамі камісій. Прыкладам, на ўчастку №59, паводле Паўла Левінава, колькасць прагаласаваўых датэрмінова раптам павялічылася адразу на 190 чалавек!

Праваабаронца чакаў адказу з пракуратуры цэлыя тры дні, і ўрэшце атрымаў паведамленне, што ягоная заява накіравана на разгляд у гарадскую выбарчую камісію. Куды яе накіравали насамрэч, нікому невядома. Бо адрас гарадской камісіі ўказаны абсалютна несапраўдны: яна знаходзіцца па вул.Леніна, 32. Але пракуратура накіроўвае допіс праваабаронцы чамусці на вул.Горкага, 120 – гэта не тое што ні па суседству, а ўвогуле ў іншым раёне горада.

Чаму на адказ з некалькіх сказаў спатрэбілася так шмат часу? Чым выкліканы такі нэрвозны настрой у пракуратуры, што нават прозвішча заяўніка напісана з памылкамі, не кажучы ўжо пра іншыя памылкі ў лісце за подпісам пракурора Ю.В.Раманоўскага? Хто друкаваў такі адказ, дзе замест "юстиции" напісана "юствдии", замест "избирателей" – "дзбиратгёяей", замест "заявителю" – ";щявителю". Адказаў на гэтыя пытанні П.Левінаў даць не можа, але просіць размясціць адказ з пракуратуры для агульнага азнаямлення.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства