У 7 акругах у Беларусі пройдуць паўторныя выбары
https://spring96.org/be/news/70093
2014
2014-03-24T10:07:28+0300
2014-03-24T10:07:28+0300
2014-03-24T10:07:56+0300
be
ЦВК падвёў вынікі галасавання на мясцовых выбарах. Было абрана 18 тысяч 809 дэпутатаў мясцовых саветаў. Яўка склала 77,3%, удзел у галасаванні прынялі 5 млн 391 тысяча 103 чалавекі.
БЕЛТА паведамляе, што ў чатырох выбарчых акругах выбары не праводзіліся. У трох акругах балатаваўся адзін кандыдат, які ў выніку не набраў неабходнай колькасці галасоў выбаршчыкаў. У сямі акругах давядзецца правесці паўторныя выбары. Акругаў, дзе выбары былі прызнаныя несапраўднымі, няма.