Гомельскага назіральніка выдалілі з участка пры падліку бюлетэняў
https://spring96.org/be/news/70079
2014
2014-03-23T20:36:20+0300
2014-03-23T20:36:20+0300
2014-03-23T20:36:20+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/milicyja2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Гомелі на ўчастку №2 (школа №31, Навабеліцкая акруга) старшыня выбарчай камісіі загадаў міліцыянеру выдаліць назіральніка Кастуся Жукоўскага. «Міліцыянер вывеў мяне з участка, прычым афіцыйна мне не выносілі папярэджання, не складалі нейкіх папер ці актаў, проста брутальна па вуснаму загаду старшыні вывелі з участка ў той момант, калі пачаўся падлік галасоў. Камісія села вельмі далёка ад нас, і я хацеў гэта зняць на фота», - патлумачыў Кастусь Жукоўскі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”