Гомель: старшыня камісіі адмаўляецца прадстаўляць назіральніку інфармацыю і пагражае міліцыяй
https://spring96.org/be/news/70077
2014
2014-03-23T20:08:20+0300
2014-03-23T20:08:20+0300
2014-03-23T20:08:20+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zukoyski.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Гомелі на ўчастку №2 Навабеліцкай акругі (будынак школы №31) старшыня УВК адмаўляецца прадстаўляць інфармацыю назіральніку Кастусю Жукоўскаму. Старшыня УВК Андрэй Чарноў, ён жа – дырэктар школы, па словах назіральніка, паводзіць сябе «брутальна». «Інфармацыю хоць якую адмаўляецца прадастаўляць, напрыклад, колькі бюлетэняў павезлі на галасаванне па дамах, колькі было заявак, пагражае мне нейкай адказнасцю, міліцыяй, не дазваляў тут здымаць журналістам. Каб усе было чыста – то чаму тады такія паводзіны і стаўленне да назіральніка?», - адзначыў Кастусь Жукоўскі.
Ён будзе пісаць скаргу на дзеянні старшыні УВК.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”