Цуды датэрміновага галасавання ў Мазыры: 335 чалавек за 240 хвілін
https://spring96.org/be/news/70064
2014
2014-03-23T14:23:03+0300
2014-03-23T14:23:03+0300
2014-03-23T14:23:03+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/daterm-skrynia-zodzina-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
22 сакавіка на ўчастку №27 Паўднёвай акругі ў Мазыры, згодна з дадзенымі пратакола выбарчай камісіі, за дзень прагаласавалі 373 чалавека. Як паведаміў кандыдат у дэпутаты Мазырскага раённага савета Міхаіл Караткевіч, на дадзеным участку 22 сакавіка за датэрміновым галасаваннем назірала яго давераная асоба Рыгор Крывіцкі.
«Згодна з дадзенымі назіральніка, які быў на ўчастку з 16.00 да 19.00, там прагаласавалі 38 чалавек. Тады выходзіць, што з 10 да 14 гадзін свае галасы аддалі 335 выбаршчыкаў, гэта за 240 хвілін! Вось такія рэкорды паставіла ўчастковая выбарчая камісія», - зазначыў Міхаіл Караткевіч.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”