viasna on patreon

У Гарадку назіральніка выдалілі з участка

2014 2014-03-22T16:53:02+0300 2014-03-22T16:53:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/garavy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Гаравы, актывіст БСДП (Грамада)

Леанід Гаравы, актывіст БСДП (Грамада)

Актывіста Руху "За свабоду" Леаніда Гаравога выдалілі з Гагарынскага выбарчага ўчастка. 22 сакавіка яму перадалі пратакол пасяджэння камісіі, дзе напісана, што ён пазбаўлены акрэдытацыі за грубыя парушэнні выбарчага заканадаўства.

Пра пазбаўленне акрэдытацыі спадара Гаравога папярэдзілі ўвечары 21 сакавіка. А 22-га ён даведаўся, ўто ягоныя правіны – гэта "знаходжанне каля стала, дзе выдаюць бюлетэні, каля кабінаў для галасавання", а таксама тое, што ён замінаў працы камісіі.

Назіральнік падкрэслівае, што месца, якое яму вызначылі на ўчастку, за 9 метраў ад сталоў камісіі. А таксама ён упэўнены, што выдаленне з участка звязана з вялікай колькасцю скаргаў пра заўважаныя парушэнні. Самае кур'ёзнае з іх здарылася ў першы ж дзень галасавання: назіральнік распавёў, што па сканчэнні працы ўчастка старшыня ўчастковай камісіі Пётр Прасолаў зачыніўся ў памяшканні, дзе стаіць скрыня, разам з міліцыянтам і трыма сябрамі камісіі.

Назаўтра пасля інцыдэнту старшыня камісіі пачаў хвалявацца, рабіць заўвагі назіральніку, і ўрэшце Леаніда Гаравога пазбавілі акрэдытацыі назіральніка. Ён падаў скаргу ў Віцебскую абласную выбарчую камісію. І збіраецца зарэгістравацца назіральнікам на іншым выбарчым участку ў Гарадку.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства