viasna on patreon

Салігорац патрабуе ад Ашмянскай мытні вынікі экспертызы па кнізе Карбалевіча

2014 2014-03-21T09:19:57+0300 2014-03-21T09:19:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karbelevich-lukashenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхар сталіцы шахцёраў Аляксандр Малочка патрабуе ад Ашмянскай мытні прадставіць вынікі экспертызы па канфіскаванай у яго на мяжы кнізе аўтарства Валера Карбалевіча “Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт”.

Кніга ў салігорца была вынятая ашмянскімі мытнікамі яшчэ 14 верасня 2013 году. У кастрычніку з мытні прыйшло паведамленне аб прызначэнні адмысловай экспертызы, правесці якую было даручана Галоўнаму ўпраўленню па ідэалгаічнай працы Гарадзенскага аблвыканкаму. Прачакаўшчы вынікаў некалькі месяцаў, але не атрымаўшы аніякага адказу, 18 студзеня 2014 году Аляксандр Малочка зноўку даслаў запыт на імя начальніка Ашмянскай мытні. Праз тыдзень намеснік начальніка І. Э. Змітровіч праінфармаваў салігорца, што экстрэмізму ў кніжцы ня знойдзена і ўладальнік можа яе забраць.

Зрэшты, спроба вярнуць кнігу апынулася няўдалай. Напрыканцы лютага начальнік мытні І. І. Ніверкевіч афіцыйна паведаміў, што “просіць лічыць несапраўдным” папярэдні ліст з Ашмянскай мытні. Таксама спадар Ніверкевіч паведаміў, што выданне было перанакіраванае ў рэгіянальны аддзел Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці, каб даследаваць на прадмет аднясення да Пераліку забароненых да ўвозу ці вывазу з тэрыторыі Мытнага саюзу тавараў.

Цяпер Аляксандр Малочка настойвае на азнаямленні яго з заключэннем першапачатковай экспертызы, вынікі якой не задаволілі Ашмянскую мытню. Таксама салігорац патрабуе агучыць дату паўторнай экспертызы ды назваць арганізацыю, якой даручана правядзенне экспертызы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства