viasna on patreon

У Магілёве зафіксаваныя выпадкі прымусовага галасавання

2014 2014-03-21T08:47:37+0300 2014-03-21T08:57:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/urna-dlia-datermin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Студэнтаў і жыхароў інтэрнатаў гоняць на датэрміновае галасаванне.

На магілёўскім выбарчым участку №42 назіральніца Надзея Шкадун паведамляе пра тое, што студэнты галасуюць пад прымусам. На гэтым участку, дзе галасуюць студэнты МДУ імя А.Куляшова, ў першы дзень прагаласавала 144, у другі - 92 чалавекі.

Падобныя выпадкі прымусовага галасавання зафіксаваны і ў інтэрнаце ААТ "Бабушкіна крынка" па пр. Дымітрава, 74А, дзе размешчаны выбарчы ўчастак №101. Назіральнікі Аляксандр Шачанок і Віктар Болдзін паведамляюць, што жыльцоў інтэрната заганяе на галасаванне адміністрацыя інтэрнату. Там за першы дзень прагаласавала 108 чалавек, за другі - 122.

Пра такія ж выпадкі паведамляюць назіральнікі з магілёўскіх участкаў №3 і №4: паводле іх, прымушаюць да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні выбаршчыкаў, што пражываюць у інтэрнаце ААТ "Магілёўскі завод "Строммашына" (вул. Дабралюбава, 7), і студэнтаў УА "Магілёўскі дзяржаўны палітэхнічны каледж" (вул. Першамайская, 93).

На выбарчым участку для галасавання №72 адбыўся ўвогуле кур'ёзны выпадак. Студэнт прыйшоў прагаласаваць, атрымаў бюлетэнь, аднак згубіў яго невядома дзе, пакуль ішоў да вурны з галасаваннем.

Студэнт сказаў, што прыйшоў адзначыцца, што быў на ўчастку, бо яго прымушалі гэта рабіць у інтэрнаце. Ён распісаўся ў журнале для атрымання бюлетэня для галасавання і палічыў, што выканаў тое, што ад яго патрабавалі. Ён адзначае, што ад яго патрабавалі адзначыцца, а не прагаласаваць, што ён і зрабіў у літэральным сэнсе слова.

На іншых участках, дзе няма інтэрнатаў, назіральнікі фіксуюць значна ніжэйшую актыўнасць выбаршчыкаў.

"Магілёўская вясна"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства