viasna on patreon

Мікашэвічы: Леаніда Дубаносава ізалююць ад выбаршчыкаў (дакументы)

2014 2014-03-20T21:53:03+0300 2014-03-21T12:10:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dubanosau-leanid-kandydat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Дубаносаў

Леанід Дубаносаў

Старшыня Мікашэвіцкага гарвыканкама Анатоль Давыдовіч зрывае агітацыйную кампанію незалежнага кандыдата гарадскога савета Леаніда Дубаносава.

Леанід Дубаносаў 17 сакавіка звярнуўся ў гарвыканкам з заявамі на правядзенне 8 пікетаў у розных месцах горада 19-20 сакавіка. Папярэдне спраўдзіўся, ці вольныя гэтыя месцы. Яму адказалі, так, пішыце заявы. Але адказы на правядзенне пікетаў атрымаў адмоўныя.

Аказваецца, у двух месцах у той жа час праводзіць пікеты праўладны кандыдат Літвіцкі і ён не хоча праводзіць свой пікет сумесна з іншымі кандыдатамі. Наконт астатніх месцаў чыноўнік Давыдовіч нават не ўказаў прычыну адмовы. Можаце абскарджваць адмову ў судзе, раіць старшыня гарвыканкама.

Яшчэ раней чыноўнік адмовіў Дубаносаву ў правядзенні пікетаў 15 і 16 сакавіка, а таксама сустрэчу з выбаршчыкамі ў Доме культуры без тлумачэння прычын. Праўда, у адным месцы цэлы дзень павінен быў шчыраваць на пікеце былы начальнік Дубаносава кандыдат Юрый Сушко, які непасрэдна прыклаў руку да звальнення Дубаносава за адмову выйсці з незалежнага прафсаюза.

Дарэчы, праўладныя кандыдаты Літвіцкі і Сушко пікеты не праводзілі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства