viasna on patreon

Брэст: ад назіральніка запатрабавалі не прадугледжаны заканадаўствам дакумент

2014 2014-03-18T21:50:25+0300 2014-03-18T21:50:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/naziranne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 сакавіка падчас акрэдытацыі назіральнікам на выбарчым участку № 52 Брэста сябры камісіі запатрабавалі ў Уладзіміра Вялічкіна пакінуць заяву грамадзян на вылучэнне яго ў якасці назіральніка.

- На тое, што гэта супярэчыць Пастанове ЦВК №26 ад 17 снежня 2013 года, дзе падобныя патрабаванні не прадугледжваюцца, сябры камісіі не адрэагавалі -- прыйшлося пакідаць копію заявы, хаця гэта незаконна, - адзначае Уладзімір Вялічкін.

Падчас перамоваў Вялічкіна з камісіяй да яго падыйшоў дзяжурны міліцыянер і папрасіў дакументы, каб перапісаць дадзеныя, хаця канфлікту не было, і супрацоўнік праваахоўных органаў без патрэбы зайшоў на выбарчы участак.

Вынікам гэтай сітуацыі стала падача скаргі Уладзіміра Вялічкіна ў Брэсцкую гарадскую выбарчую камісію 18 сакавіка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства