У Воршы на адным участку на галасаванне па хатах "запісаліся" 340 чалавек
https://spring96.org/be/news/69878
2014
2014-03-18T14:18:52+0300
2014-03-18T14:18:52+0300
2014-03-18T14:18:52+0300
be
У Воршы на большасці выбарчых участкаў назіральнікам не даюць магчымасці адзнаёміцца са спісамі выбаршчыкаў, пра гэта паведаміў каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Яўген Анішчанка.
Разам з тым ужо ідзе актыўнае складанне спісаў тых, хто "папрасіў" прагаласаваць на хатах. Так, на выбарчым участку № 6 Маладзёжнай выбарчай акругі № 8 за адну гадзіну першага дня датэрміновага галасавання на галасаванне па хатах ужо "запісаліся" 340 (!) чалавек.
"За гадзіну нібыта 340 чалавек патэлефанавалі і папрасілі прагаласаваць у дзень галасавання па хатах. Тое ж самае мы бачым і на іншых участках. Фальсіфікацыі ідуць з першага дня", - адзначыў Яўген Анішчанка.