viasna on patreon

Пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў

2014 2014-03-18T09:26:36+0300 2014-03-18T11:32:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybary-2014-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 сакавіка ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць па 22 сакавіка ўключна з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін.

У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Беларусі датэрмінова прагаласаваць можа выбаршчык, які не мае магчымасці ў дзень выбараў знаходзіцца па месцы свайго жыхарства. Пры гэтым на выбарчым участку павінны быць створаны ўмовы, якія выключаюць кантроль за яго волевыяўленнем, а бюлетэнь павінен апускацца ў апячатаную асобную скрыню.

Афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці прыйсці ў памяшканне для галасавання ў дзень выбараў не патрабуецца. Для таго каб прыняць удзел у датэрміновым галасаванні, неабходна прад'явіць пашпарт. У выпадку яго адсутнасці бюлетэнь можна атрымаць пры прад'яўленні іншых дакументаў, якія сведчаць асобу, - пасведчання кіроўцы, ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), пенсійнага пасведчання (пры наяўнасці ў ім фатаграфіі), службовага пасведчання дзяржаўнага служачага, даведкі органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія страцілі пашпарт), студэнцкага білета.

 

Грамадзянам Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, бюлетэнь для галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў выдаецца пасля прад'яўлення віду на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь.

Выбары пройдуць у 1 328 мясцовых саветаў дэпутатаў , для чаго створана 18 816 выбарчых акругаў. Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў было зарэгістравана 22 338 чалавек.

Асноўны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў - 23 сакавіка.

Варта адзначыць, што прадстаўнікі апазіцыі неаднаразова заяўлялі аб неабходнасці адмены або абмежавання датэрміновага галасавання. На іх думку, менавіта падчас датэрміновага галасавання магчымыя масавыя фальсіфікацыі - напрыклад, укід ці замена бюлетэняў у начны час, калі назіральнікі не маюць магчымасці сачыць за захаванасцю скрыняў для галасавання. Акрамя таго, па дадзеных незалежных назіральнікаў і праваабаронцаў, падчас датэрміновага галасавання ўлады актыўна задзейнічаюць адміністрацыйны рэсурс, каб павялічыць яўку выбаршчыкаў за кошт студэнтаў, вайскоўцаў, работнікаў дзяржустаноў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства