viasna on patreon

Гродзенская абласная камісія не задаволіла скаргу Вадзіма Саранчукова

2014 2014-03-17T21:03:33+0300 2014-03-17T21:03:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saranchukou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў

Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў

   Гродзенская абласная выбарчая камісія, як паведаміў прысутны на яе паседжанні незалежны назіральнік Віктар Сазонаў, разгледзела 17 сакавіка два пытанні – скаргу старшыні гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова, а таксама гатоўнасць да правядзення выбараў прадстаўнікоў міліцыі і МНС.

Рэгістрацыя Вадзіма Саранчукова кандыдатам у дэпутаты гарадскога савету па Цэнтральнай выбарчай акрузе №7 была скасавана ўжо тады, калі пачалася агітацыйная кампанія. Гарадская камісія, дадаткова вывучыўшы яго дакументы, сцвердзіла, што кандыдат няправільна запоўніў дэкларацыю аб прыбытках. Пазіцыю гарадской камісіі на разглядзе скаргі прадстаўляў яе старшыня Уладзімір Хлябіч. Саранчукоў у скарзе даводзіў, што ён не мусіў пазначаць у дэкларацыі маёмасць жонкі паводле дзеючага заканадаўства. Камісія ж сцвярджае, што яе рашэнне было прынятае ў адпаведнасці з патрабаваннямі адпаведнай пастановы ЦВК. У выніку абласная камісія прыняла бок гарадской і аднагалосна не задаволіла скаргу Саранчукова. Такім чынам, выбары ў Гродзенскі гарадскі савет пройдуць практычна на безальтэрнатыўнай аснове і пераўтворацца ў фармальнае галасаванне. Праўда, Вадзім Саранчукоў мае яшчэ намер аспрэчыць рашэнні гарадской і абласной камісій у судзе.

“Праваабаронцы за свабодны выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства