viasna on patreon

Мікалая Уласевіча пазбавілі кандыдацтва ў сельскі савет

2014 2014-03-17T13:27:40+0300 2014-03-17T13:27:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ulasievic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Westki.info

Фота Westki.info

Мікалай Уласевіч, кандыдат у дэпутаты сельскага Савета па Варнянскай выбарчай акрузе №4, адпаведным рашэннем выбарчай камісіі пазбаўлены статусу кандыдата. Фармулёўка пастановы Варнянскай камісіі – за заклік да байкоту выбараў, які змешчаны ва ўлётцы кандыдата.

   Мікалай Уласевіч сцвярджае, што ніякага закліку да байкоту ў яго ўлётцы няма, там змешчаны наступныя лозунгі і заклікі: «Спыніць будаўніцтва АЭС», «Карупцыянераў да адказу», «Даеш малы памежны рух», «У Варнянах будзе працаваць грамадская лазня» і «Сумленныя выбары і зменнасць улады». Уласевіч, які толькі два дні вёў выбарчую агітацыю, перакананы, што ўлады папросту спалохаліся распаўсюду альтэрнатыўных меркаванняў і выканалі палітычную замову – “знялі” яго з выбарчай кампаніі.

   Выбарчая камісія таксама абвінаваціла Уласевіча ў тым, што ён распаўсюджваў свае ўлёткі не толькі на тэрыторыі сваёй выбарчай акругі. Нагадаем, што раней Мікалая Уласевіча не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты абласнога і раённага саветаў. Абскарджанне ў абласной камісіі і судовае аспрэчванне актывістам гэтага рашэння пазітыўнага выніку не прынесла.

“Праваабаронцы за свабодны выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства