viasna on patreon

Ваўкавыскі актывіст Віталь Гуляк аштрафаваны на 10 базавых велічынь

2014 2014-03-17T12:26:13+0300 2014-03-17T15:55:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/guliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Гуляк

Віталь Гуляк

   Ваўкавыскі грамадскі актывіст Віталь Гуляк раённым судом асуджаны да штрафу памерам 10 базавых велічынь. Ён быў затрыманы ваўкавыскай міліцыяй 13 сакавіка за правяденне адзіночнага пікета ў падтрымку Украіны. Віталь Гуляк выйшаў у той дзень з украінскім жоўта-блакітным сцягам і плакатам “Не вайне! Пуцін прэч!” у сквер воінаў-інтэрнацыяналістаў. Суд меўся адбыцца 14-га сакавіка, але быў перанесены на 17-га.

Суддзя Ваўкавыскага раённага суду Мікалай Талашка аштрафаваў грамадскага актывіста, а таксама пастанавіў знішчыць матэрыялы ўдзельніка пікета – украінскі дзяржаўны жоўта-блакітны сцяг і выраблены плакат. Віталь Гуляк збіраецца абскарджваць судовае рашэнне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства