viasna on patreon

На пікеце ў Менску канфіскавалі ўлёткі “Свабоду палітвязьням!”

2014 2014-03-17T09:55:01+0300 2014-03-17T11:28:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dabratvor-piket-12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет Іллі Дабратвора 16 сакавіка

Пікет Іллі Дабратвора 16 сакавіка

У кандыдата ў дэпутаты Мінгарсавета ад Партыі БНФ Ільлі Дабратвора, які 16 сакавіка праводзіў перадвыбарчы пікет каля Камароўскага рынку ў Менску, канфіскавалі каля 200 перадвыбарчых улётак. Адметна, што асаблівая ўвага да агітацыйных матэрыялаў спадара Дабратвора была выкліканая размешчанымі на ўлётках зьвесткамі пра беларускіх палітвязьняў  і лозунгам “Свабоду палітвязьням!”.

Кандыдат ад  Партыі БНФ так падзяліўся ўражаньнямі ад перадвыбарчага пікета:

“Вынікі пікету ў цэлым станоўчыя акрамя таго, што праз паўтары гадзіны начальнік аналітычнага аддзела Савецкага РАУС Мінска заўважыў, што ў улётак ёсць яшчэ і іншы бок (там дзе інфармацыя пра палітвязьняў) і забраў каля 200 штук без аніякага афармленьня – нібыта палітвязьні не датычацца да мясцовых выбараў” – паведаміў Ільля Дабратвор. Саміх удзельнікаў пікету не затрымлівалі. На ўлётцы кандыдата ў дэпутаты з аднаго боку размешчаная інфармацыя пра кандыдата, лёзунгі “Не вайне!”, “За Беларусь!”, “За будучыню!”, “Жыве Беларусь!”. З другога боку ўлётак – інфармацыя пра дзесяцёх беларускіх палітвязняў, паведамляе сайт Партыі БНФ.

 Гэта не першы выпадак канфіскацыі друкаванай прадукцыі у Дабратвора. 14 сакавіка супрацоўнікі ДАІ спынілі машыну, у якой знаходзіліся ён і кандыдат у дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Антон Жылко. Яны сустракалі маладвронтаўца Зьміцера Дашкевіча, які выйшаў у пятніцу з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна пасьля 12- сутачнага адміністратыўнага арышту. У РУУС Маскоўскага раёна Менску актывісты прабылі больш за тры гадзіны. У Дабратвора там таксама была канфіскаваная друкаваная прадукцыя: больш за тысячу афіцыйных улётак кандыдата, некалькі асобнікаў  бюлетэню ”Навіны БНФ ” і ўлёткі кампаніі назірання “Права выбару”.

Ілля Дабратвор у бліжэйшы час  рыхтуецца абскардзіць незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Перадвыбарчая ўлётка Іллі Дабратвора.
Перадвыбарчая ўлётка Іллі Дабратвора

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства