viasna on patreon

Сёння - суды над удзельнікамі пікету АГП

2014 2014-03-17T17:25:00+0300 2014-03-18T07:55:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманых 16 сакавіка ў Мінску каля Камароўскага рынку ўдзельнікаў пікета Аб'яднанай грамадзянскай партыі чакае суд. Ім інкрымінуюць артыкул 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Нагадаем, удзельнікі пікета, які быў узгоднены з уладамі як перадвыбарны, трымалі партрэты 10 беларускіх палітзняволеных, а таксама бясследна зніклых Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага. 

Усяго было затрымана каля 10 чалавек, у тым ліку старшыня АГП Анатоль Лябедзька, кіраўнік беларускага аддзялення міжнароднага таварыства «Мемарыял» Уладзімір Раманоўскі (яму – 73 гады), першы намеснік старшыні аргкамітэта па стварэнні БСДП (Народная Грамада) Аляксандр Арастовіч, відэааператары Алесь Сіліч і Генадзь Верацінскі.  Іх даставілі ва УУС Савецкага раёна, паведамляе БелаПАН. 

Некаторых з затрыманых, у тым ліку Вольгу Маёраву, Ганну Канапацкую, праз тры гадзіны адпусцілі, склаўшы адміністрацыйныя пратаколы па артыкуле 23.34 «Удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве» і адпусьцілі да суду. Суд над імі адбудзецца 17 сакавіка. 

Таксама з міліцыі быў адпушчаны журналісты Алесь Сіліч і Наталля Валакіда. 

Астатніх, у тым ліку Лябедзьку, Раманоўскага, Арастовіча, перавялі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна, дзе яны будуць знаходзіцца да суда. Суды над імі, паводле папярэдніх даных, пачнуцца раніцай у панядзелак. 

 

***

14-20. Усіх сямёра затрыманых прывезлі ў суд. Жадаючых прапускаюць у будынак суду.

14-40. Пачаліся разгляды адміністратыўных спраў Уладзіміра Раманоўскага і Аляксандра Арастовіча.

15-15. Суддзя Якубоўскі разглядае справу Ганны Канапацкай. На судзе ў якасці сведкі выступае кандыдат у дэпутаты Антон Жылко. Прысуд - штраф 30 базавых велічынь.

15-40. Чакаюцца таксама суды над актывістамі  Яўгенам Храпавым і Міхаілам Бабіла.

16-15. Суддзя Марына Фёдарава пакарала Аляксандра Арастовіча арыштам на 10 сутак.

16-20. Справу Уладзіміра Раманоўскага разглядае суддзя Палулех. Прысуд - 10 сутак арышту.

17-20. Судзяць Анатоля Лябедзьку (суддзя М. Фёдарава). Яго вінавацяць па 2 артыкулах: 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 23.34. (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Па першым артыкуле - 5 сутак, па другім - 10 сутак арышту. Усяго - 15 сутак.

17-50. Разглядаюць адміністратыўную справу Яўгена Храпава.

19-10. Пакаранне Яўгену Храпаву - 10 сутак арышту, Міхаілу Бабілу - таксама пакаралі арыштам на 10 сутак.

19-30. Вольга Маёрава аштрафаваная на 30 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства