viasna on patreon

Да вызвалення Аўтуховіча застаецца меньш за месяц

2014 2014-03-14T12:15:32+0300 2014-03-14T12:18:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autuhovich-mikalaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

8 красавіка сканчваецца турэмны тэрмін палітвязня Мікалая Аўтуховіча. У лістах ён піша, што яму складана планаваць сваю будучыню, бо ён да канца не можа быць упэўнены, што выйдзе на свабоду меньш, чым праз месяц, што за гэты час не адбудзецца ніякіх правакацый з боку сілавых структур.

На наступным тыдні Аўтуховіч паедзе на суд, дзе будзе вырашана пытанне наконт прэвентыўнага нагляду і яго тэрміну. На час дзеяння нагляду ён будзе вымушаны знаходзіцца ў Ваўкавыску пад кантролем міліцыі.

Што датычыцца здароўя, то Мікалай абнадзейвае, што адчувае сябе добра і бадзёра.

Апошнім часам яму несвоечасова даходзіць прэса - "Народную волю" за мінулы тыдзень не атрымаў ніводнага нумару. Палітвязень паведаміў таксама, што ў камеры ёсць тэлевізар, але час ад часу ў Гродзенскай турме праз эканомію адключаюць электрычнасць, тады не тое, што не паглядзіш тэлевізар, нават гарбаты не зробіш.

У лістах Мікалай Аўтуховіч піша, што сочыць за падзеямі ва Украіне. Па ягоным меркаванні, падзеі ў суседняй краіне могуць стаць моцным штуршком да перамен і ў Беларусі, і ў Расіі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства