viasna on patreon

“Апошняя дыктатура Еўропы” - у Жэневе

2014 2014-03-11T10:37:03+0300 2014-03-11T10:52:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sheneva-stefanovich-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Стэфановіч у Жэневе.

Валянцін Стэфановіч у Жэневе.

9 сакавіка 2014 г. у Жэневе праходзіў кіанфэстываль праваабарончых фільмаў, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі шматлікіх краін.  Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) прысвяціла гэты фестываль праваабаронцам, якія сімвалізуюць змаганне за чалавечую годнасць і правы чалавека ва ўсім свеце. У Беларусі такім сімвалам з’яўляецца зняволены кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.

У межах кінафестывалю таксама адбыўся публічны паказ дакументальнага фільма “Апошняя дыктатура Еўропы” і дыскусія пасля яго прагляду. Напачатку паказу фільма перад прысутнымі выступілі  Марыянджэла Заппія (Mariangela Zappia), амбасадар Еўрапейскага Звязу ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Жэневе, а таксама кіраўнік бюро Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай арганізацыі за правы чалавека (FIDH) Саша Кулаева.

У дыскусіі, мадэратарам якой выступіў журналіст Андрэ Лоерш, прынялі ўдзел намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч, спецыяльны дакладчык ААН  па Беларусі Міклаш Харашці і незалежны журналіст Алена Данейка.

Пад час дыскусіі, якая выклікала цікавасць прысутных, выступоўцы адказвалі на пытанні і распавялі пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.

 

 

“Апошняя дыктатура Еўропы” - у Жэневе

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства