viasna on patreon

Суд па справе "Стоп падатак" пакінуў у сіле рашэнне ДАІ аб штрафе

2014 2014-03-10T11:42:22+0300 2014-03-10T16:38:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maskouskisudminska.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Маскоўскага раёна Мінска.

Суд Маскоўскага раёна Мінска.

13 студзеня Дзмітрый Дзмітрыеў быў спынены супрацоўнікамі ДАІ падчас руху па пр-це Незалежнасці ў Мінску. У гэты дзень аўтамабілісты праводзілі акцыю "Стоп падатак" супраць увядзення збору на дапушчэнне траспартнага сродку да руху.

На Дзмітрыева быў складзены пратакол за тое, што ён нібыта без патрэбы падаваў гукавыя сігналы - парушэнне п.172 Правілаў дарожнага руху. Пасля яго пакаралі штрафам у памеры 3 б.в. (390 тыс.рублёў). Кіроўца нязгодны з абвінавачваннем. У сваё скарзе ён указвае, што пры разглядзе справы былі парушаны патрабаванні ПВКаАП - пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні не адпавядае форме і зместу, віна ў здзяйсненні правапарушэння не была даказаная. У сувязі з гэтым Дзмітрыеў прасіў адмяніць пастанову аб справе і накіраваць справу на новы разгляд.

25 лютага справу разглядала суддзя Таццяна Мотыль у судзе Маскоўскага раёна. Спасылаючыся на рапарты супрацоўнікаў ДАІ, суд прыйшоў да высновы, што санкцыя аб спагнанні штрафа правамерная, а таму рашэнне ДАІ пакінуў без змены.

Дзмітрый Дзмітрыеў накіраваў скаргу на рашэнне суда Маскоўскага раёна старшыні Мінскага гарадскога суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства