viasna on patreon

Баранавічы: афіцыйная газета адмаўляецца друкаваць перадвыбарчую праграму кандыдата

2014 2014-03-09T20:03:18+0300 2014-03-09T20:03:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus-mikalaj-bar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Чарнавус.

Мікалай Чарнавус.

Баранавіцкая дзяржаўная газета “Наш край” адмовілася друкаваць перадвыбарчую праграму кандыдата ў дэпутаты абласнога савета Мікалая Чарнавуса. Рэдактар афіцыйнай газеты дамагаўся, каб Мікалай Чарнавус яе кардынальна змяніў, але на гэта кандыдат у дэпутаты не пагадзіўся. Як яму стала вядома, яго праграму адправілі ў Цэнтральную выбарчую камісію. Пра гэта яму паведаміла старшыня акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай Заходняй акругі №21 Ларыса Антонава.

– У сваёй праграме я адкрыта выступіў супраць кантрактнай сістэмы, за прамыя выбары мэраў гарадоў, за тое, каб ва ўчастковых камісіях былі прадстаўнікі ўсіх кандыдатаў у дэпутаты. Адначасова я паведаміў, што ў Баранавіцкім гарсавеце засядаюць толькі дырэктары дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў, што, напрыклад, зарплата дырэктара завода жалезабетонных канструкцый складае сёння 90 млн. рублёў, а рабочых ў 20 разоў менш. Таму я заклікаў грамадзян горада не галасаваць за прадстаўнікоў дырэктарскага корпуса, а галасаваць за тых, хто вядзе адкрытую барацьбу з карупцыяй, – паведаміў Мікалай Чарнавус.

Па словах Мікалая Чарнавуса, яму пагражаюць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за сем пунктаў перадвыбарчай праграмы.

Але Мікалай Чарнавус гатовы адказаць за кожны пункт абвінавачвання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства