viasna on patreon

У Бабруйску два чалавекі выступілі супраць развязвання вайны ва Украіне (фота)

2014 2014-03-07T15:51:52+0300 2014-03-07T15:51:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babrujsk-piket-vajna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня бабруйскай суполкі РЭП Галіна Смірнова правяла вечарам 6 сакавіка пікет супраць развязвання вайны ва Украіне.

-Я была ў выканкаме і прасіла дазволіць правядзенне пікета ў тэрміновым парадку, бо гэта не той выпадак, калі можна чакаць 15 дзён, - распавядае актывістка. - Адметна, што я падавала заяву 5 сакавіка ў 17.00, а адказ прыйшоў мне дахаты на наступную раніцу. З яго я даведалася, што правесці пікет мне не дазваляюць і папярэджваюць наконт артыкула 23.34 "Парушэнне парадка арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання". Але я вырашыла, што пікет неабходна правесці: мы не можам маўчаць, каб не дапусціць вайны ва Украіне і Беларусі.

У пікеце бралі ўдзел два чалавекі, яны прайшлі па вуліцы Урыцкага з расцяжкай "Мы супраць вайны!" Калі актывісты склалі расцяжку, да іх пад'ехалі супрацоўнікі міліцыі.

-Міліцыянты дагналі нас ужо каля майго дома, расцяжка была ў торбе. Адзін з іх паведаміў, што ў аддзяленне патэлефанаваў нехта з мінакоў. Ад нас патрабавалі паказаць расцяжку і дакументы, але я палумачыла, што не абавязаная хадзіць вакол свайго дома з пашпартам. Вось, чакаю зараз "запрашэнне" з міліцыі, - адзначыла Галіна Смірнова.

Аўтар фота Марына Малчанава

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства