У Магілёве кандыдаты не спяшаюцца ствараць свае выбарчыя фонды
https://spring96.org/be/news/69563
2014
2014-03-06T14:26:07+0300
2014-03-06T14:26:07+0300
2014-03-06T14:26:07+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/slonim-agit-psavan-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На 5 сакавіка 2014 года стварылі свае ўласныя выбарчыя фонды толькі 10 кандыдатаў у дэпутаты Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў. Сярод дэмакратычных кандыдатаў гэта актывіст “Руху за Свабоду” Уладзімір Пунчанка і актывіст “Грамадзянскага форума” Юрый Стукалаў.
Нагадаем, што з 2014 года кандыдатам у дэпутаты не выдаткоўваюцца сродкі на вядзенне перадвыбарчай агітацыі. У адпаведнасці з артыкулам 48 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь кандыдаты мусяць самі фарміраваць свае фонды. Яны не павінны перавышаць 10 базавых велічынь, калі кандыдат балатуецца ў гарадскі Савет дэпутатаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”