viasna on patreon

Брэст: забаронены дакументальны спектакль “Чарнобыль”

2014 2014-03-06T14:15:07+0300 2014-03-06T14:15:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kryly-halopa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларуская прэм’ера гэтага спектакля ў выкананні актораў тэатра “Крылы халопа” павінна была адбыцца 6 сакавіка ў Цэнтры культуры і вольнага часу брэсцкага мікрараёна Паўднёвы.

Аднак напярэдадні трупе тэатра паведамілі, што спектакль адмяняецца, пасля чаго “Крылы халопа” змясцілі на сваім афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках заяву з гэтай нагоды. У ёй адзначаецца, што дакументальны праект “Чарнобыль” планаваўся ўпершыню прэзентаваць беларускай публіцы, а пасля спектакля мусіла адбыцца дыскусія з удзелам запрошаных экспертаў. Але падчас генеральнай рэпетыцыі прадстаўнікам тэатра паведамілі, што спектакль адмяняецца “ў сувязі з рамонтам”. Пры гэтым усе іншыя мерапрыемствы, запланаваныя ў Цэнтры культуры і вольнага часу, не адмененыя.
У аддзеле ідэалагічнай працы, працы з моладдзю і культуры Брэсцкага гарвыканкама далі наступныя тлумачэнні: “спачатку рамонт, на які, шмат гадоў не было грошай, а зараз знайшліся, а пасля – спектакль”. Пры гэтым з тэатральнай дзеяй спачатку мусілі азнаёміцца сябры адмысловай камісіі, атрымаць ад іх адпаведную згоду і толькі тады паказваць спектакль публіцы.
У афіцыйным каментары тэатра “Крылы халопа” гаворыцца, што перанос спектакля нібыта з-за рамонту нельга расцэньваць інакш, як забарону з ідэалагічных і палітычных прычын. Раней дакументальны праект "Чарнобыль” быў прэзентаваны ў Даніі на Міжнародным тэатральным фэсце “Транзіт”, а таксама на тэатральных фэстах у Польшчы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства