viasna on patreon

Працяг суда над Віктарам Шаршуном і бел-чырвона-белым сцягам (аднаўляецца)

2014 2014-03-06T10:02:15+0300 2014-03-06T11:03:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sharshun-00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Шаршун. Фота: svaboda.org

Віктар Шаршун. Фота: svaboda.org

У судзе Цэнтральнага раёна Менска адбылося судовае паседжанне па справе мінчука Віктара Шаршуна, збітага міліцыянтамі за бел-чырвона-белы сцяг, які ён вывесіў на ўласным балконе. Пачатак у 9-30.

Віктара Шаршуна вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі і абразе супрацоўнікаў МУС.

Суддзя Валерый Есьман, які разглядаў адміністратыўную справу 3 сакавіка, далейшы разгляд справы адклаў на 6-га сакавіка, паколькі не з'явіліся сведкі па справе з боку міліцыянтаў.

Нагадаем, 8 лютага Віктар Шаршун знаходзіўся ў сваёй кватэры на бульвары Шаўчэнкі, калі невядомыя пазванілі ў дзьверы, прадставіўшыся супрацоўнікамі ЖЭС. Але насамрэч гэта былі супрацоўнікі міліцыі. Не прадставіўшыся, яны загадалі грамадзяніну зняць бел-чырвона-белы сьцяг, які вісеў на ягоным балконе. Шаршун адмовіўся і паспрабаваў зачыніць уваходныя дзверы. Тады міліцыянты выцягнулі яго на лесвічную пляцоўку, пачалі збіваць. З кайданкамі на руках Віктара Шаршуна даставілі ў Цэнтральны РУУС Менску, дзе ён прабыў да позняга вечара.
Каля 21 гадзіны Віктара Шаршуна даставілі на вуліцу Мініна прайсці агляд на прадмет ужывання алкаголю. Пасля яго ізноў адвезлі ў Цэнтральны РУУС. Ён дрэнна сябе адчуваў, давялося выклікаць хуткую дапамогу, якая шпіталізавала яго ў 2-ю клінічную бальніцу.

 

10-10. У судзе апытаныя сведкі: малодшы  сержант міліцыі Каралькоў, які здзяйсняў затрыманне і участковы інспектар Ілля Бугор.

Паколькі адміністратыўны пратакол па артыкуле 23.5 КаАП РБ (знявага службовай асобы)  адрозніваецца ад ягонай копіі - суддзя адправіў яго на дапрацоўку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства