У Баранавічах інваліда затрымалі за пікет салідарнасці з Украінай
https://spring96.org/be/news/69526
2014
2014-03-05T09:16:22+0300
2014-03-05T09:16:22+0300
2014-03-05T09:16:22+0300
be
У Баранавічах інваліда затрымалі за пікет салідарнасці з Украінай
Баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар вечарам 4 сакавіка правёў на плошчы Леніна адзіночны пікет у падтрымку ўкраінскага народа.
«Я хачу выказаць свае адносіны да таго, што адбываецца ў суседняй дзяржаве, да агрэсіі з боку Расіі. Гэта знак салідарнасці з народам Украіны супраць барацьбы з расійскімі акупантамі», - патлумачыў Уладзімір Гундар.
Актывіст з плакатам у руках і блакітна-жоўтым сцягам на плячах прыцягнуў увагу многіх мінакоў. Хтосьці выказваў яму сваю падтрымку, але нярэдка ў яго бок несліся і негатыўныя словы. Адзін мужчына нават назваў яго бандэраўцам.