viasna on patreon

Гомельскі гарвыканкам: для КПБ закону няма

2014 2014-03-04T15:24:15+0300 2014-03-04T15:24:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kpb-lenin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскі гарвыканкам дазваляе камуністам (КПБ) не выконваць рашэнне гарвыканкаму аб масавых мерапрыемствах. Такую выснову можна зрабіць з адказу, які атрымаў на свой запыт старшыня Гомельскай абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы свет» Уладзімір Сякерка. У заяве ён прасіў патлумачыць, на якіх умовах 7 лістапада 2013 года ў Гомелі прайшоў мітынг, прысвечаны гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі. Аказалася, мітынг на галоўнай плошчы абласнога цэнтра быў дазволены па асабістым распараджэнні старшыні гарвыканкама Пятра Кірычэнка.

Згодна адказу з гарвыканкаму, гарадскому ЖКГ кіраўнік горада загадаў не толькі забяспечыць ўборку тэрыторыі пасля правядзення мітынгу, але таксама за кошт сродкаў на бягучае ўтрыманне аб'ектаў добраўпарадкавання ўсталяваць ля помніка Леніну ў дзень мітынгу два вогнішчы са сцяжкамі. Гарадская паліклініка па яго распараджэнню забяспечвала дзяжурства хуткай дапамогі, а УУС аблвыканкама - дзяжурства супрацоўнікаў міліцыі пры правядзенні мітынгу. Нагадаем, што згодна рашэнню гарвыканкаму «Аб масавых мерапрыемствах», заяўнікі пікетаў і мітынгаў павінны заключыць платныя дамовы са спецыяльнымі службамі. А тут, аказваецца, можна абысціся і без дамоў, і без аплаты.

Таксама, згодна рашэнню гарвыканкаму, палітычным партыям і грамадзянам дазволена праводзіць мерапрыемствы ўсяго ў двух месцах, якія знаходзяцца на ўскраінах горада. Ніякіх выключэнняў, у тым ліку і для КПБ, рашэнне «Аб масавых мерапрыемствах» не ўтрымлівае.

«Мясцовыя апазіцыянеры, у тым ліку і актывісты партыі «Справядлівы свет», ужо на працягу 10 гадоў не могуць атрымаць дазволы на правядзенне ў Гомелі пікету ці мітынгу. Гарвыканкам не дае дазволу, спасылаючыся на адсутнасць платных дамоваў і іх нежадання мітынгаваць на ўскраінах горада. У выпадку з КПБ гарвыканкам у парушэнне свайго ж рашэння не толькі вызваліў камуністаў ад аплаты, не толькі дазволіў мітынгаваць на цэнтральнай плошчы горада, але і ўсклаў на адміністрацыі раёнаў Гомеля абавязак забяспечыць масоўку! У адказе з гарвыканкаму пра камуністычны мітынг так і пішацца: «арганізаваць ўдзел у мітынгу дэлегацый раёнаў у колькасці 150 чалавек ад кожнага раёна». Гарадскія ідыёлагі забяспечвалі музычнае суправаджэнне мітынгу і яго асвятленне ў СМІ», - пракаментаваў праваабаронца Леанід Судаленка.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства