Расійскае пасольства адмовілася прымаць зварот "Вясны" з нагоды падзеяў ва Украіне
4 сакавіка сябры Праваабарончага цэнтра "Вясна" зрабілі спробу перадаць Паслу Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандру Сурыкаву зварот з патрабаваннем да расійскіх уладаў не дапускаць далейшай эскалацыі канфлікту ва Украіне і неадкладна пачаць перамовы па пытаннях, якія закранаюць інтарэсы абедзвюх краінаў.
Але ў Пасольстве Расійскай Федэрацыі ў Мінску не прынялі зварот праваабаронцаў.
Як паведаміла сябра Рады "Вясны" Таццяна Рэвяка, супрацоўнік амбасады, які размаўляў з праваабаронцамі праз перамоўнае прыстасаванне, параіўшыся, сказаў, што не можа прыняць зварот.
- У нас ён спытаў, хто мы, удакладніў сутнасць звароту і сказаў, што яны павінны вызначыцца. Вярнуўшыся, ён сказаў: мы не возьмем зварот, паколькі няма працэдуры прыняцця пошты асабіста, - распавяла Т.Рэвяка.
Пасля гэтага праваабаронцы накіравалі свой зварот па пошце.