viasna on patreon

Салігорскі тэлеканал адмовіўся віншаваць украінцаў "з хуткай вясной"

2014 2014-03-02T23:40:40+0300 2014-03-02T23:40:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stk-salig-tv.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падзеі ва Украіне апошніх двух тыдняў падштурхнулі салігорскага грамадскага актывіста Уладзіміра Шылу да выказвання салідарнасці з украінскім народам. Дзеля гэтага ён паспрабаваў скарыстацца паслугай па размяшчэнні музычных віншаванняў у эфіры Салігорскага тэлевізійнага канала.

Рэдакцыя СТК прыняла заяўку актывіста ды заключыла з ім афіцыйную дамову з гэтай нагоды.

- Тэкст майго віншавання быў абсалютна нейтральны. У ім літаральна гаварылся, што я віншую ўсіх украінцаў, якія жывуць у Салігорску, з хуткаю вясною. Далей мусіў прагучаць кліп гурта Акеан Эльзы “Усё будзе добра”, - кажа Уладзімір Шыла.

Зрэшты, віншаванне ў эфіры так і не прагучала. Праз пэўны час салігорцу патэлефанавалі з рэдакцыі тэлеканала ды паведамілі, што скасоўваюць заключаную дамову.

- Раптам апынулася, што віншаваць “усіх” можа толькі прэзідэнт, а я магу павіншаваць толькі канкрэтных асобаў з імёнамі і прозвішчамі. Сказалі, што выявілі ў прапанаваным мною тэксце схаваны сэнс, які ня можна прапусціць у эфір, - каментуе сітуацыю актывіст.

Афіцыйнай прычынай разрыва дамовы рэдакцыя СТК назвала парушэнне пунктаў унутрнага Палажэння тэлеканала аб парадку размяшчэння музычных віншаванняў у тэлепраграме. Па словах Уладзіміра Шылы, гэткае рэшэнне ён лічыць незаконным, але ў яго судовым абскарджванні не бачыць сэнсу.

Варта адзначыць, што гэта ўжо не першы падобны выпадак цэнзуры на Салігорскім тэлеканале. Год таму рэдакцыя не дазволіла мясцоваму актывісту АГП Віктару Малочка павіншаваць жыхароў горада з Днём Волі. А напярэдадні выбараў 2010 года салігорская тэлевізія не пусціла ў эфір песню гурта ДДТ “Апошняя восень”, якую мясцовы актывіст партыі БНФ Павал Батуеў замаўляў для дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства