Скасаваная рэгістрацыя апазіцыйнага кандыдата ў дэпутаты
https://spring96.org/be/news/69412
2014
2014-02-27T11:22:19+0300
2014-02-27T11:22:19+0300
2014-02-27T11:22:19+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/spraviadlivy_svet.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На пасяджэнні 26 лютага гарадская выбарчая камісія скасавала рэгістрацыю кандыдата ў дэпутаты ад Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Анатоля Заўялава. Ён вылучаўся партыяй па магілёўскай Сасновай выбарчай акрузе №18.
Прычынай для скасавання рэгістрацыі стала тое, што ў дэкларацыі аб маёмасці і прыбытках А.Заўялаў не ўказаў 75 акцыяў ААТ "Гомельдрэў", якімі ён валодае. Раней А.Заўялаў з гэтай жа прычыны не быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты аблсавету.
Таксама на пасяджэнні былі зарэгістраваныя давераныя асобы некаторых кандыдатаў у дэпутаты, а таксама прадстаўніка кандыдата па фінансавых пытаннях аднаго з кандыдатаў.
Акрамя таго, выбарчая камісія зацвердзіла прыкладны тэкст інфармацыйных матэрыялаў кандыдатаў у дэпутаты.