viasna on patreon

Апублікаваны гадавыя даходы пінскіх чыноўнікаў

2014 2014-02-25T13:37:55+0300 2014-02-25T13:37:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybary-2014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускае выбарчае заканадаўства вымусіла кандыдатаў у дэпутаты абнародваць свае гадавыя прыбыткі, і з газеты “Пінскі веснік” №15 ад 21 лютага пінчукі могуць даведацца аб заробках і маёмасці некаторых мясцовых чыноўнікаў. Для прыкладу:

Старшыня Пінскага гарвыканкама Аляксандр Гордзіч: прыбытак у 2013 годзе -- 161 416 296 рублёў, маёмасць -- кватэра ў Пінску, легкавк, прычэп да легкавіка.

Начальнік аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Кулак Валянціна: прыбытак у 2013 годзе -- 91 806 461 рублёў, маёмасць -- жылы дом і зямельны ўчастак ў Пінску.

Начальнік аддзела адукацыі, спорта і турызму Мендэль Яўген: прыбытак у 2013 годзе – 106 234 471 рублёў, маёмасць -- кватэра, жылы дом і зямельны ўчастак ў Пінску, легкавік і прычэп да легкавіка.

Начальнік Пінскага гараддзела ўнутраных спраў Грынько Валерый: прыбытак у 2013 годзе – 165 969 530 рублёў, маёмасць -- жылы дом у Пінску.

Галоўны ўрач Пінскай цэнртальнай паліклінікі Конюх Сяргей: прыбытак у 2013 годзе – 140 999 120 рублёў, маёмасць – легкавік.

Дарэчы, гэта інфармацыя ёсць толькі ў друкаваным выглядзе, на інтэрнэт-старонках такіх дадзеных няма.

Варта адзначыць, што прыбыткі чыноўнікаў -- не самыя вялікія сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. Самы вялікі і самы малы прыбатак у 2013 годзе сярод пінскіх кандыдатаў у дэпутаты: дырэктар прадпрыемста “Амкадор-Пінск” Міхаіл Бут-Гусаім летась зарабіў 274 531 534 рублі, а прыватны прадпрымальнік сябра КПБ Алег Дашкевіч - 24 814 878 рублёў.

Усяго ў Пінскі гарсавет зарэгістраваны кандыдатамі 36 чалавек на 32 выбарчыя акругі. Такім чынам, толькі ў чатырох акругах будуць альтэрнатыўныя выбары. У Брэсцкі абласны савет дэпутатаў ад Пінска зарэгістраваны 7 кандыдатаў, тут з 5 выбарчых акругаў канкурэнтныя выбары будуць у дзвух. Два кандыдаты балатуюцца адразу і ў гарадскі, і ў абласны Саветы дэпутатаў. Асноўная колькасць кандыдатаў -- беспартыйныя, аднак ёсць па аднаму кандыдату ад ПБНФ і ЛДПБ, і трох сваіх прадстаўнікоў вылучла КПБ.

Пінчукі адзначаюць, што ім даволі дзіўна бачыць кандыдатам ў дэпутаты Пінскага гарсавета галоўнага мясцовага вертыкальшчыка, таму менавіта яго і бачаць наступным старшынёй Савета пінскіх дэпутатаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства