viasna on patreon

Пракуратура накіравала скаргу Шаршуна ў суд

2014 2014-02-25T11:31:00+0300 2014-02-25T11:31:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viktar-szarszun.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Шаршун, фота "Наша ніва"

Віктар Шаршун, фота "Наша ніва"

Грамадзянін звярнуўся са скаргай на дзеянне міліцыянтаў, але пракуратура, перанакіраваўшы скаргу ў суд Цэнтральнага раёна. Гэта значыцца з адказе, які атрымаў Шаршун ад намесніка пракурора Цэнтральнага раёну М.М.Хортава.

 

Нагадаем, 8 лютага 2014 года міліцыянты ў цывільным прыйшлі дадому да Віктара Шаршуна і сталі патрабаваць, каб ён зняў з балкона бел-чырвона-белы сцяг як "незарэгістраваную сімволіку". Грамадзянін адмовіўся выконваць загад, тады яго збілі, скруцілі на лесвічнай пляцоўцы і даставілі ў РАУС Цэнтральнага раёна.  

У пастарунку яму ўручылі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні па арт. 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) і 23.5 (Абраза службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) КаАПП Рэспублікі Беларусь. Віктар Шаршун чакае разгляду гэтай справы ў судзе. 

11 лютага 2014 года ён накіраваў скаргу ў пракуратуру з просьбай правесці пракурорскую праверку адносна неправамерных дзеянняў міліцыянтаў і прыцягнуць вінаватых асоб да адказнасці. Пракурор замест таго, каб правесці праверку і прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі, перадаў справу ў суд Цэнтральнага раёна, змяніўшы прадмет абскарджвання на нязгоду грамадзяніна з вядзеннем адносна яго адміністратыўнага працэсу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства