viasna on patreon

“Конкурс” на Магілёўшчыне: на адно дэпутацкае месца -- 1,9 кандыдатаў

2014 2014-02-24T15:33:37+0300 2014-02-24T15:33:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybary-2014-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Найбольшы конкурс  назіраецца ў Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў і гарадскія Саветы дэпутатаў Магілёва і Бабруйска -- 2,4 кандыдаты на месца.

Пра гэта паведаміў старшыня абласной выбарчай камісіі Валеры Берастаў.

Паводле яго слоў, на 2693 дэпутацкія мандаты ўсіх узроўняў у вобласці вылучаны 5182 кандыдаты. Адмоўлена ў рэгістрацыі 40 кандыдатам, 22 патэнцыйных кандыдаты адклікалі свае заявы аб згодзе балатавацца.

64,5% прэтэндэнтаў у дэпутаты былі вылучаны шляхам збору попісаў, 35,1 % ад працоўных калектываў. Вылучэнцаў ад палітычных партый усяго 94, з якіх 50 чалавек -- прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі.

Прадстаўнікоў дэмакратычных партый зарэгістравана кандыдатамі ў розныя Саветы дэпутатаў няшмат. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) пазмагаецца за 1 месца ў мясцовым Савеце, кампанія "Гавары праўду" за 3, "Рух за Свабоду" за 3, Аб'яднаная грамадзянская партыя за 13, Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" за 9, Партыя БНФ за 5, а аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу за 1 месца. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства