viasna on patreon

Пракурора па справе Кавалёва і Канавалава павысілі да 3-га класу дзяржаўнага саветніка юстыцыі

2014 2014-02-24T12:38:06+0300 2014-02-24T13:36:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aleksei-stuk-zamhenprokurora.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Стук, намеснік генпракурора

Аляксей Стук, намеснік генпракурора

Указы аб прысваенні воінскіх і спецыяльных званняў шэрагу супрацоўнікаў праваахоўчых органаў Лукашэнка падпісаў 20 лютага, урачыстае ўзнагароджанне адбылося 23 лютага, у дзень Абаронцаў Айчыны.

 

"Чарговае воінскае званне генерал-маёра прысвоена палкоўнікам Вадзіму Дзенісенку і Юрыю Караеву. Палкоўнікам юстыцыі Сяргею Буйноўскаму і Валерыю Гайдучэнку прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі. Чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра ўнутранай службы прысвоена Васілю Сцепаненку. Намесніку Генеральнага пракурора Аляксею Стуку прысвоены класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3 класа", - паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

 

Аляксей Стук вядомы як дзяржаўны абвінаваўца па справе аб выбуху ў мінскім метро і шэрагу іншых выбухаў, у якіх абвінавацілі Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Паводле прысуду ў адносінах да іх была прыменена найвышэйшая мера пакарання - расстрэл. 

 

Аляксей Стук неаднаразова каментаваў у прэсе ўмовы ўтрымання палітвязняў, адзначаючы, напрыклад, што ўтрыманне Мікалая Статкевіча і Алеся Бяляцкага адпавядае здзейсненым імі злачыствам. 

 

Апроч таго, намеснік генпракурора будучы пракурорам Ленінскага р-на г.Мінска ў 2006 адмовіў ва узбуджэнні крымінальнай справе па факце збіцця міліцыянтамі экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна

 

Будучы намеснікам пракурора па г. Мінску ў 2008 Аляксей Стук падпісваў санкцыі на правядзенне ператрусу ў рэдакцыях незалежных СМІ. 

 

Намеснік генпракурора Стук знаходзіцца ў спісе неўзядных у краіны ЕС пад нумарам 68.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства