У Гомелі затрыманьні за салідарнасьць з Украінаю
https://spring96.org/be/news/69316
2014
2014-02-23T11:55:28+0300
2014-02-23T11:55:28+0300
2014-02-23T11:55:28+0300
be
У суботу ўвечары пад час акцыі салідарнасьці з Украінаю затрыманыя маладафронтаўцы Андрусь Цянюта, Натальля Баецкая, Станіслаў Була.
Актывісты Маладога Фронту праводзілі акцыю салідарнасьці на “нулявым кіламетры” Гомеля, дзе прымацавалі сьпіс загінулых на Майдане і запалілі зьнічкі ў памяць аб героях. Адразу пасьля пачатку акцыі актывісты былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі.
Па стане на 20-ю гадзіну маладафронтаўцы знаходзіліся ў мясцовым РАУС.