viasna on patreon

Дырэктарка магілёўскай школы параіла актывісту на Майдане адстойваць правы

2014 2014-02-21T17:10:38+0300 2014-02-21T17:10:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paulouski_aliaksej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Паўлоўскі, актывіст незалежнага прафсаюза РЭП

Аляксей Паўлоўскі, актывіст незалежнага прафсаюза РЭП

Аляксей Паўлоўскі хацеў зрабіць запіс у кнізе скаргаў і прапаноў сярэдняй школы №33 Магілёва.

"Сёння я прыйшоў у школу, каб унесці прапанову, каб металічныя лаўкі, якія знаходзяцца на тэрыторыі стадыёна школы, былі заменены на драўляныя. Дзеці сядзяць на жалезных лаўках, мерзнуць і прастужваюцца. Акрамя таго, пад лаўкамі пастаянныя лужыны. Усім гэта абыякава. Сакратарка дырэктаркі ператэлефанавала ёй і перадала маё жаданне, аднак апошняя загадала сакратарцы не даваць мне кнігу скаргаў і прапаноў ні пры якім раскладзе", - кажа Аляксей Паўлоўскі.

Сакратарка перадала, што дырэктарка СШ№33 Тацяна Гладкая параіла Паўлоўскаму ехаць на Майдан і там дамагацца сваіх правоў, а не хадзіць у школу і нечага ад яе патрабаваць.

З нагоды інцыдэнту Аляксей Паўлоўскі мае намер пісаць скаргу ў Магілёўскі гарвыканкам.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства