viasna on patreon

У Варшаве ўручылі праваабарончую прэмію імя Віктара Івашкевіча

2014 2014-02-21T09:56:12+0300 2014-02-21T09:56:12+0300 be

Лаўрэатамі сталі палітвязень Уладзімір Яроменак, журналіст Андрэй Пачобут, эколаг Таццяна Новікава і Свабодны тэатр.

20 лютага ў Варшаве прэзентавалі Нацыянальную прэмію ў галіне абароны правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча, заснаваную сайтам «Хартыя-97». На прапанову яго галоўнага рэдактара Наталлі Радзінай, уручэнне пачалося з хвіліны маўчання па загінулых ва Украіне.

Як вядома, Віктар Івашкевіч, актыўны дзеяч беларускага дэмакратычнага руху, летась заўчасна пайшоў з жыцця.

Вось што сказала пра яго Наталля Радзіна:

«Усё сваё жыццё Віктар змагаўся за свабоду Беларусі. І яго прынцыповасць, яго смеласць заўсёды былі для нас арыенцірамі».

Першымі ўзнагароду з рук легендарнага польскага рэжысёра Анджэя Вайды атрымалі прадстаўнікі Свабоднага тэатра. Наступным намінантам быў журналіст Андрэй Пачобут, узнагароду яму ўручаў вядомы польскі грамадскі дзеяч і галоўны рэдактар «Газеты Выборчай» Адам Міхнік.

Таксама ўзнагароды Нацыянальнай прэміі ў галіне правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча атрымалі эколаг Таццяна Новікава і палітвязень Уладзімір Яроменак. Трэба адзначыць, што апошні на дадзены момант знаходзіцца за кратамі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства