Чарговае пракурорскае папярэджанне незалежнаму журналісту
19 лютага Юрый Дзяшук быў чарговы раз выкліканы ў пракуратуру, дзе журналісту і было ўручана афіцыйнае папярэджанне. Гаворка ў папярэджанні ідзе пра забарону працаваць без акрэдытацыі на карысць замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама пра недапушчальнасць публікацыі неправеранай інфармацыі. Цікава, што пісьмовую копію папярэджання журналісту ў пракуратуры перадаць адмовіліся.
Падчас папярэдняга візіту, які адбыўся 10 лютага, у пракуратуры Лідскага раёна Юрыя апыталі адносна яго журналісцкай працы.
Скарыстаўшыся законным правам, журналіст адмовіўся адказваць на некаторыя пытанні, пры гэтым патлумачыў, што працуе са СМІ як фрылансер, і з яго матэрыяламі можна пазнаёміцца шмат на якіх беларускіх сайтах, а таксама ў газетах і часопісах.
Юры Дзяшук у 2008 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ, адслужыў у войску і вярнуўся ў Бярозаўку. З гэтага часу пачаў супрацоўніцтва з мясцовымі і рэспубліканскім выданнямі, такімі, як “Лідская газета”, “Прынёманскія весткі”, “Лідскі летапісец”, сайт Lida.by