Палітвязьні і іх сваякі патрабуюць адклікаць Шагала
Былыя беларускія палітвязьні і іх сваякі, а таксама сваякі тых, хто цяпер сядзіць у беларускіх турмах паводле палітычных матываў, зьвярнуліся да прэзыдэнта Ізраіля Шымона Пэрэса, прэм’ер-міністра Біньяміна Нетаньяху і старшыні Кнэсэту Юлія-Ёэля Эдэльштэйна з патрабаваньнем адклікаць зь Беларусі амбасадара Ёсіфа Шагала.
«Мы ня можам ўмешвацца ў кадравую палітыку ізраільскага МЗС. Але лічым відавочным, што пасьля абразьлівых для дэмакратычнай супольнасьці Беларусі выказваньняў далейшае знаходжаньне спадара Шагала на сваёй пасадзе ў нашай краіне наўрад ці будзе спрыяць падтрыманьню пазытыўнага вобразу Дзяржавы Ізраіль у беларускім грамадзтве», — гаворыцца ў звароце.
6 лютага Шагал у інтэрвію тэлеканалу RTVI назваў «крымінальнікамі», якія сядзяць у турме за «атаку парлямэнту, за кіданьне камянёў», грамадзян Беларусі, незаконна асуджаных паводле палітычных матываў, якія прызнаюцца міжнароднай супольнасьцю палітычнымі вязьнямі.
«Гэта — ня першае выказваньне такога кшталту спадара Шагала, аднак на гэты раз ён прадставіў свае выказваньні, як афіцыйную пазыцыю Дзяржавы Ізраіль», — адзначаюць аўтары ліста.
Пазьней МЗС Ізраілю выказаў шкадаваньне з нагоды выказваньняў Шагала.
Зварот да кіраўніцтва Дзяржавы Ізраіль падпісалі:
Марына Адамовіч, жонка палітвязьня Мікалая Статкевіча
Марына Лобава, маці палітвязьня Эдуарда Лобава
Натальля Пінчук, жонка палітвязьня Алеся Бяляцкага
Юрый Якубоўскі, айчым палітвязьня Эдуарда Лобава
Валянціна Аліневіч, маці палітвязьня Ігара Аліневіча
Уладзімер Аліневіч, бацька палітвязьня Ігара Аліневіча
Валерыя Хоціна, жонка палітвязьня Мікалая Дзядка
Аляксандр Дзядок, бацька палітвязьня Мікалая Дзядка
Валянціна Яроменак, жонка палітвязьня Ўладзіміра Яроменка
Андрэй Саньнікаў, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, былы палітвязень
Натальля Радзіна, галоўны рэдактар сайта charter97.org , былая палітзьняволеная
Павел Севярынец, былы палітвязень
Зьміцер Дашкевіч, былы палітвязень
Настасься Дашкевіч, былая палітзьняволеная
Алена Ліхавід, маці былога палітвязьня
Алесь Міхалевіч, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, былы палітвязень
Мілана Міхалевіч, жонка былога палітвязьня Алеся Міхалевіча
Людміла Мірзаянава, маці былога палітвязьня Фёдара Мірзаянава
Клаўдзія Буланава, маці былога палітвязьня Зьмітра Буланава
Дзьмітрый Буланаў, былы палітвязень
Марына Шыбко, жонка былога палітвязьня Аляксандра Фядуты
Ірына Халіп, былая палітзьняволеная
Тацьцяна Севярынец, маці былога палітвязьня Паўла Севярынца
Сяргей Скрабец, былы палітвязень
Павел Вінаградаў, былы палітвязень
Сьвятлана Вінаградава, жонка былога палітвязьня Паўла Вінаградава
Сяргей Парсюкевіч, былы палітвязень
Аляксандр Атрошчанкаў, былы палітвязень
Дар’я Корсак, жонка былога палітвязьня Аляксандра Атрошчанкава
Андрэй Кім, былы палітвязень
Дзьмітрый Дрозд, былы палітвязень
Сяргей Казакоў, былы палітвязень
Андрэй Пачобут, былы палітвязень
Аляксей Шыдлоўскі, былы палітвязень
Аляксандр Класкоўскі, былы палітвязень
Фёдар Мірзаянаў, былы палітвязень
Аляксандр Францкевіч, былы палітвязень
Эніра Браніцкая, былая палітзьняволеная
Аляксандр Малчанаў, былы палітвязень
Аляксандр Казулін, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, былы палітвязень
Сяргей Казакоў, былы палітвязень
Мікіта Ліхавід, былы палітвязень
Алесь Кіркевіч, былы палітвязень
Мікалай Дземідзенка, былы палітвязень
Зьміцер Бандарэнка, былы палітвязень
Уладзімер Кобец, былы палітвязень.