viasna on patreon

БХК інфармуе журналістаў пра паседжанне ЦВК, дзе будзе разгледжаны зварот праваабаронцаў

2014 2014-02-17T12:44:31+0300 2014-02-17T12:47:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bhk-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 лютага 2014 г ў 12.00 адбудзецца пасяджанне Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, на якім будуць разгледжаны некаторыя пытанні падрыхтоўкі і правядзення выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць сёмага склікання, у тым ліку будзе разгледжаны зварот РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", - паведамляе сайт Цэнтрвыбаркама.

Месца правядзення: Дом Урада, правае крыло, каб. 359.

Прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі пра свой намер прысутнічаць на дадзеным пасяджанні Цэнтральнай камісіі просім паведаміць па тэлефоне (017) 327 19 03 не пазней 11.00 19 лютага 2014 г.(Патрабаванне ЦВК. Для каментароў з боку БХК - просім звяртацца да Алега Гулака праз office@belhelcom.org)

Нагадаем, БХК накіраваў зварот у ЦВК з просьбай змяніць парадак доступу назіральнікаў на ўчасткі.

Зараз, згодна снежаньскай пастановы ЦВК, рэспубліканскія грамадскія аб'яднанні і партыі могуць накіроўваць назіральнікаў толькі на пасяджанні ЦВК, але не на ўчасткі для галасавання або на паседжанні акруговых і тэрытарыяльных выбарчых камісій, якія з'яўляюцца адным з ключавых механізмаў у арганізацыі выбараў.

Г.зн. пры адсутнасці створаных і зарэгістраваных на месцах арганізацыйных структур, рэспубліканскія грамадскія аб'яднанні і партыі пазбаўленыя магчымасці арганізаваць назіранне за выбарамі па ўсёй краіне. Але калі для партый наяўнасць арганізацыйных структур з'яўляецца абавязковай, то ў грамадскіх аб'яднанняў - гэта права.

Варта мець на ўвазе, што раней ЦВК дазваляў палітычным партыям і рэспубліканскім грамадскім аб'яднанням накіроўваць назіральнікаў на ўчасткі для галасавання па ўсёй краіне, аднак на гэты раз ён змяніў падыход, пры гэтым незразумелыя матывы такога рашэння.

Праваабаронцы просяць унесці змены ў пастанову Цэнтральнай камісіі і выкарыстоўваць фармулёўку «палітычныя партыі, іншыя рэспубліканскія грамадскія аб'яднанні - [могуць накіроўваць назіральнікаў] на паседжанні ўсіх выбарчых камісій і на ўчасткі для галасавання».

 

belhelcom.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства