viasna on patreon

Баранавічы: назіральніка Сяргея Гоўшу не дапусцілі да праверкі подпісаў

2014 2014-02-15T00:06:05+0300 2014-02-15T00:06:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gousha-siaggej-baranavi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоўша.

Сяргей Гоўша.

Баранавічы: назіральніка Сяргея Гоўшу не дапусцілі да праверкі подпісаў

Назіральнік з Баранавічаў Сяргей Гоўша 13 лютага атрымаў ліст за подпісам старшыні Баранавіцкай гарадской выбарчай камісіі Тамары Шукала, у якім паведамляецца: “На Вашу заяву прысутнічаць пры праверцы подпісаў грамадзян у падпісных лістах, жадаючых стаць кандыдатамі ў дэпутаты гарсавета Рыгора Грыка і Віктара Цяпіна паведамляем, што арт. 13 Выбарчага кодэкса РБ, на які Вы абапіраецеся, прысутнасць назіральніка падчас працы ТВК пры праверцы правільнасці подпісаў грамадзян не прадугледжана”. Далей у адказе старшыні ТВК дадаецца, што “У частцы арт. 13 статуса назіральніка пункт 9 запісана, што назіральнік не мае права ўмешвацца ў працу камісіі”.

– Я з гэтым згодны, што назіральнік не павінен умешвацца ў працу камісіі. Але арт. 13 Выбарчага кодэксу абвяшчае выбары ў нас адкрытымі і галоснымі, таму я напісаў заяву ў гарадскую выбарчую камісіі і прасіў, каб мне дазволілі толькі прысутнічаць пры праверцы подпісаў Р. Грыка і В. Цяпіна. Але, магчыма, сама прысутнасць незалежных назіральнікаў у Баранавіцкай ТВК “перашкаджае” ў аб’ектыўным і непрадузятым правядзенні выбараў, – паведаміў Сяргей Гоўша.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства