viasna on patreon

БЕЛТА ужо "зарэгістравала" ўсіх кандыдатаў у дэпутаты на Віцебшчыне

2014 2014-02-14T14:35:52+0300 2014-02-14T14:38:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belta-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле паведамлення агенцтва, "сярэдняя лічба кандыдатаў у дэпутаты на выбарчую акругу складае 1,1". Менавіта так, кандыдатамі ў дэпутаты, а не прэтэндэнтамі на ўдзел у выбарах БЕЛТА назвала ўсіх, хто падаў дакументы на рэгістрацыю.

Што за гэтымі словамі – палітычная непісьменнасць і няведанне выбарчага заканадаўства, альбо патаемным чынам здабытыя звесткі пра тое, што зарэгіструюць усіх ахвотных без выключэння, пакажа час. Тады і будзе магчымасць параўнаць падлікі.

"Сярэднюю лічбу 1,1" БЕЛТА відавочна вылічыла шляхам простага дзялення колькасці падаўшых дакументы на колькасць акругаў. Застаецца толькі параўнаць выніковую лічбу: у ліку ахвотных стаць кандыдатамі 3 515 прэтэндэнтаў, а колькі з іх паспяхова пройдзе працэдуру рэгістрацыі, пакуль невядома. Але дакладна вядома, што дэпутатаў мусіць быць абрана 3 218.

Яшчэ адна лічба, на якую варта звярнуць увагу, каб мець аб'ектыўную карціну працэсу: сярод прэтэндэнтаў, якія хочуць балатавацца на гэтых выбарах, 137 вылучэнцаў ад палітычных партый. 33 прадстаўнікі ад КПБ, 36 – ад Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", 29 - ад ЛДП, 22 - ад АГП, 8 - ад Партыі БНФ, 6 ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, 3 – ад БСДП (Грамада). Апрача гэтага, некаторая частка партыйцаў вырашыла вылучацца на выбары шляхам збору подпісаў.

Што да канкурэнцыі на выбарах, то да рэгістрацыі кандыдатаў немагчыма сказаць дакладна, дзе яна будзе самай вялікай, а дзе будуць безальтэрнатыўныя выбары. Аднак паводле колькасці пададзеных на рэгістрацыю заяў, найбольш ахвотных трапіць у Віцебскі абласны савет: 146 прэтэндэнтаў (але БЕЛТА і іх заўчасна абвясціла "кандыдатамі") на 60 дэпутацкіх мандатаў. А найменьш ахвотных трапіць у пасялковыя саветы: 68 прэтэндэнтаў (ужо "кандыдатаў", паводле БЕЛТА) гатовых балатавацца ў 61 акрузе.

Хто будзе зарэгістраваны ў якасці кандыдатаў дэпутаты, а хто не, стане вядома пасля 20 лютага. Зараз камісіі правраюць дакументы ўсіх прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах у мясцовыя саветы 27-га склікання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства