Cалідарнасць з беларускай грамадзянскай супольнасцю: "Я люблю Беларусь"
14 лютага, у Дзень усіх закаханых, офіс польскага еўрапарламентарыя Марэка Мігальскага выказвае сваю салідарнасць са Свабоднай Беларуссю - з беларускімі палітычнымі вязнямі і грамадзянскай супольнасцю.
«Сёння падзеі ва Украіне і Расіі засланілі сітуацыю ў Беларусі. Менавіта таму мы яшчэ раз хочам паказаць, што мы памятаем пра Беларусь і мы разам з усімі тымі, хто яе любіць і жадае ёй свабоды і дэмакратыі», - адзначае дэпутата Еўрапейскага Парламента Ганна Бяляс, памочнік Марэка Мігальскага.
У рамках акцыі створаны адмысловы профіль на Фэйсбуку, у якім ініцыятары акцыі інфармуюць аб арганізацыях і асобах, якія далучыліся да кампаніі і якія выказалі сваю салідарнасць з Беларуссю. На профілі таксама будзе публікавацца інфармацыя пра іншыя кампаніі і акцыі салідарнасці з беларускай грамадзянскай супольнасцю.
Таксама арганізатары акцыі просяць усіх змяніць сваю аватарку ў сацыяльных сетках на лога акцыі і дасылаць ім свае фота з бел-чырвона-белым сцягам - сімвалам Вольнай Беларусі. «Хочам, каб гэта быў наш знак салідарнасці з Беларуссю!»