Менская гарадзкая камісія скасавала папярэджанне, вынесенае актывісту БХД
https://spring96.org/be/news/69098
2014
2014-02-13T09:58:42+0300
2014-02-13T09:58:42+0300
2014-02-13T09:58:42+0300
be
Менская гарадская выбарчая камісія скасавала папярэджанне, вынесенае раней Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіяй актывісту аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Максіму Гацаку.
"Кастрычніцкая раённа выбарчая камісія не мела дастатковых прававых падставаў для вынясення папярэджання Гацаку М.В.", - гаворыцца ў рашэнні камісіі.
Разам з тым яна пастанавіла накіраваць у ГУУС Менгарвыканкаму інфармацыю пра правядзеньне сябрам аргкамітэту пікетавання "для дачы прававой адзнакі". Раней падобны зварот быў накіраваны раённай камісіяй у РАУС Кастрычніцкага раёну.