viasna on patreon

Бабруйск: участковыя камісіі – без апазіцыянераў

2014 2014-02-12T17:31:53+0300 2014-02-12T17:31:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-uchastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Падлік галасоў 25 красавіка 2010 года на выбарчым участку № 34

Падлік галасоў 25 красавіка 2010 года на выбарчым участку № 34

Сітуацыя з фармаваннем участковых камісій у Бабруйску пагоршылася: на гэты раз у склад камісій не ўвайшоў ні адзін прадстаўнік дэмакратычнай супольнасці. Але, па старой традыцыі, тут дастаткова прадстаўнікоў праўладных арганізацый і аб'яднанняў.

У Ленінскім раёне сфармавана 51 участковая камісія, мінімальная колькасць сябраў - пяць чалавек, максімальная - 15. Шлях вылучэння пераважнай колькасці сябраў камісій - ад выбаршчыкаў, шляхам падачы заявы. Пры гэтым месца працы гэтых людзей не пазначаецца. Крыху менш вылучэнцаў ад працоўных калектываў, у асноўным гэта работнікі сферы адукацыі, бібліятэчнай сістэмы, супрацоўнікі Белпошты, але дастакова і супрацоўнікаў ЖКГ, будаўнічых, дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, супрацоўнікаў цеплаэнергетыкі і "Магілёўэнерга".

Ёсць камісіі, якія цалкам складаюцца з прадстаўнікоў аднаго працоўнага калектыву. Напрыклад, у камісію ўчастка № 8 увайшлі супрацоўнікі радзільнага дома, № 9 - працоўныя санаторыя імя Леніна, №18 - супрацоўнікі Міжраённага домабудаўнічага камбіната, №19 - супрацоўнікі бальніцы хуткай дапамогі імя Марзона, № 40 - супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Таксама ва ўчастковых камісіях Ленінскага раёна будуць працаваць па 39 прадстаўнікоў ад "Белай Русі" і "Чырвонага Крыжа", 34 - ад "Беларускага саюза жанчын", 31 - ад "Беларускага фонда міра", 27 - ад БРСМ, 18 - ад розных прадзяржаўных прафсаюзаў (у асноўным ад "Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі"), 11 - ад "Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў" і па адным чалавеку ад "Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане", "Камуністычнай партыі Беларусі" і "Партыі труда і справядлівасці".

У Першамайскім раёне сфармавана 55 выбарчых камісій. Тут у іх склад уваходзіць ад 9 да 15 чалавек.

Па старой традыцыі, адносна камісій гэтага раёна не лічаць неабходным паведамляць, якая ўстанова размясціла іх у сваіх сценах, даецца толькі адрас і нумар тэлефона.

У Першамайскім раёне самая вялікая колькасць сябраў камісіі вылучалася шляхам падачы заяваў, іх род заняткаў не паведамляецца, толькі прозвішчы. Далей па колькасці ідуць прадстаўнікі працоўных калектываў.

Ад "Белай Русі" ў камісіі ўвайшло 55 чалавек, ад праўладных прафсаюзаў (як і ў Ленінскім раёне, гэта ў асноўным суполкі устаноў адукацыі) - 49, ад БРСМ - 41 чалавек, ад "Беларускага саюза жанчын" - 38 сябраў, ад "Рэспубліканскай партыі труда і справядлівасці" - 35, ад "Беларускага аб'ядання ветэранаў" - 22 чалавекі, ад "Беларускага фонда міра" - 7, ад "Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане" - 5, ад грамадскага аб'ядання "Ветэраны вайны і труда" - 2, і адзін чалавек ад гарадской арганізацыі "Воіны-інтэрнацыяналісты".

Па ўсяму відаць, у Першамайскім раёне таксама ёсць каміссіі, сфармаваныя з аднаго працоўнага калектыва, але "разбаўленыя" сябрамі "Белай Русі" і БРСМ. Супрацоўнікі школ і паліклінік традыцыйна складаюць самы вялікі адсотак сярод сябраў участковых камісій.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства