viasna on patreon

Старшыня ЦВК казала няпраўду?

2014 2014-02-12T12:52:44+0300 2014-02-12T12:52:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna-cvk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

Экс-кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Крычаўскай выбарчай акрузе №83 Валерый Каранкевіч 11 лютага накіраваў чарговую заяву на імя старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай.

У заяве Валерый Каранкевіч сцвярджае, што жыхары Крычаўскай выбарчай акругі №83 хочуць мець сапраўднага дэпутата Палаты прадстаўнікоў, а не “вясельнага генерала”, якім з’яўляецца дзеючы дэпутат ад гэтай акругі, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.

Таксама спадар Каранкевіч сцвярджае, што раней ён асабіста звяртаўся да старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай з пісьмовым зваротам аб неабходнасці арганізацыі і правядзення выбараў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па Крычаўскай выбарчай акрузе №83 у сувязі з прызначэннем Краўцова У. В. старшынёй Гродненскага аблвыканкама. Накіроўваў ён адпаведны зварот і ў Палату прадстаўнікоў.

Спадар Каранкевіч кажа, што падставай для напісання заявы на імя Лідзіі Ярмошынай стала яе інтэрв’ю “Еўрапейскаму радыё”, у якім старшыня ЦВК выказала наступнае: “Ведаеце, але ў такім выпадку і выбары новых дэпутатаў праводзіць бессэнсоўна. Бо бліжэйшая выбарчая кампанія — выбары прэзідэнта ў 2015 годзе. І да наступных парламенцкіх выбарах застанецца менш за год. На год абіраць дэпутата няма сэнсу, і выбары праводзіцца не будуць… Ну, а што?! Скаргаў ад выбаршчыкаў няма. А значыцца, гэтае сумяшчэнне не вядзе да таго, што правы выбаршчыкаў у нечым парушаныя”.

“Лідзія Ярмошына падмяняе сабой усю Палату прадстаўнікоў і адзіналічна прымае рашэнне, што “новыя выбары праводзіць бессэнсоўна”, - абураецца Валерый Каранкевіч. – Таксама яна сцвярджае, што “скаргаў ад выбаршчыкаў няма. А значыцца, гэтае сумяшчэнне не вядзе да таго, што правы выбаршчыкаў у нечым парушаныя”. Між тым я асабіста накіроўваў на яе імя яшчэ ў снежні 2013 года заяву аб неабходнасці правядзення выбараў дэпутата Палаты прадстаўнікоў у Крычаўскай выбарчай акрузе №83 у сувязі з немагчымасцю добрасумленнага выканкання сваіх дэпутацкіх абавязкаў Краўцовым У. В.. Накіроўваў адпаведныя звароты я і ў Палатупрадстаўнікоў. Мяне ў гэтым падтрымліваюць многія выбаршчыкі з Крычаўскай выбарчай акругі №83, але Лідзіі Ярмошынай да гэта няма ніякіх спраў, яна сцвярджае, што “скаргаў ад выбаршчыкаў няма”.

У сваёй заяве Валерый Карнкевіч таксама піша, што ў выпадку, калі Палата прадстаўнікоў не прыме адпаведнага рашэння аб адкліканні паўнамоцтваў дэпутата Краўцова У. В., ён пакідае за сабой канстытуцыйнае права на збор подпісаў па ініцыяванню кампаніі адклікання дэпутата па Крычаўскай выбарчай акрузе №83.

Нагадаем, што былы кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ па Крычаўскай выбарчай акрузе №83 Валерый Каранкевіч 22 снежня накіраваў заявы ў Палату прадстаўнікоў і Цэнтрвыбаркам. У заявах на імя старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі і старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай былы кандыдат у дэпутаты прапаноўваў у сувязі з адсутнасцю дэпутата Краўцава У. В. у выбарчай акрузе №83 прапанаваць яму скласці свае дэпутацкія паўнамоцтвы і правесці ўсе працэдурныя пытанні згодна заканадаўства і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Краўцоў Уладзімір Васільевіч Указам кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі ад 14 лістапада 2013 года №509 прызначаны старшынёй Гродненскага аблвыканкама.

У адказе на зварот старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адмовілася праводзіць новыя выбары дэпутата Палаты прадстаўнікоў НС РБ у Крычаўскай выбарчай акрузе № 83. Падставай для адмовы ў правядзенні выбараў паслужыла тое, што паўнамоцты Уладзіміра Краўцова, абранага дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад гэтай выбарчай акругі, не спынены, таму ў Цэнтрвыбаркама няма прававых асноў для прызначэння выбараў дэпутата Палаты прадстаўнікоў замест выбыўшага ў дадзенай выбарчай акрузе.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства