viasna on patreon

Заява Сакратарыята ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" — Алесь Бяляцкі

2014 2014-02-12T08:28:37+0300 2014-02-12T08:28:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sayuz-pismennikau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома, 11 лютага 2014 года Ашмянскі раённы суд прыняў рашэнне аб забароне на ўвоз выдадзенай у Вільні кнігі літаратуразнаўцы, сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя беларушчынай”.

Нагадаем, што кніга Алеся Бяляцкага ўяўляе сабой зборнік эсэ і артыкулаў,  прысвечаных творчасці беларускіх літаратараў. Тэксты кнігі на працягу апошніх дзесяцігоддзяў друкаваліся ў рэспубліканскіх перыядычных выданнях.

Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” лічыць рашэнне суда палітычна матываваным і выкліканым толькі тым, што аўтар цяпер знаходзіцца ў зняволенні,– паведамляе сайт арганізацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства