viasna on patreon

Мінчука збілі і даставілі ў міліцыю за бел-чырвона-белы сцяг на балконе

2014 2014-02-11T11:49:30+0300 2014-02-11T11:57:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/b-cz-b-scjah.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8-га лютага Віктар Шаршун знаходзіўся у сваёй кватэры на бульвары Шаўчэнкі, калі невядомы пазванілі ў дзверы, прадставіўшыся супрацоўнікамі ЖЭС. Як выявілася пасля, насамрэч гэта былі супрацоўнікі міліцыі. Не прадставіўшыся, яны загадалі грамадзяніну зняць бел-чырвона-белы сцяг, які вісеў на ягоным балконе, паколькі, па іх словах, гэта сімволіка з'яўляецца незарэгістраванай. Віктар Шаршун адмовіўся гэта рабіць і паспрабаваў зачыніць уваходныя дзверы. Тады супрацоўнікі міліцыі выцягнулі яго не лесвічную пляцоўку, пачалі збіваць. З кайданкамі на руках Віктара Шаршуна даставілі ў Цэнтральны РАУС г.Мінска, дзе ён прабыў да позняга вечара, аднак ніхто не тлумачыў прычыну затрымання, пратакол адміністратыўнага правапарушэння таксама не складаўся. Каля 21 гадзіны грамадзяніна даставілі на вул. Мініна для праходжання агляду на прадмет ужывання алкаголю. Пасля таго яго ізноў адвезлі ў Цэнтральны РАУС. Мужчына дрэнна сябе адчуваў, давялося выклікаць хуткую дапамогу, якая гаспіталізавала яго ў 2-ю клінічную бальніцу.

 

Перад ад'ездам у шпіталь, мужчыне ўручылі ўжо складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні па арт. 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) і 23.5 (Абраза службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) КаАПП Рэспублікі Беларусь. У бальніцы пацыенту рабілі рэнтгенаграфію рэбраў, пасля чаго адпусцілі дадому.

 

Цяпер Віктар Шаршун чакае разгляду гэтай справы ў судзе. Ён падаў скаргу ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Мінску з просьбай правесці пракурорскую праверку адносна неправамерных дзеянняў міліцыянтаў і прыцягнуць вінаватых асоб да адказнасці.

 

"Спасылка работнікаў міліцыі на тое, што я нібыта я парушыў дзейснае заканадаўства, вывесіўшы на балконе незарэгістраваную ва ўстаноўленым законам парадку сімволіку, з'яўляецца недарэчнай і незаконнай, паколькі карыстанне незарэгістраванай сімволікай забаронена законам толькі ўдзельнікам масавых мерапрыемстваў", - адзначае грамадзянін у скарзе на дзеянні работнікаў.


Прававую падтрымку Віктару Шаршуну аказвае ПЦ "Вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства