viasna on patreon

Ярмошына: “Цэнтральная камісія не дае прававую ацэнку форме працы райвыканкамаў”

2014 2014-02-10T19:44:40+0300 2014-02-11T12:21:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cvk-shylda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхарка Бярозы Тамара Шчапёткіна звярнулася ў Цэнтральную выбарчую камісію са скаргай на закрытасць працэдуры прыняцця рашэння Бярозаўскім райвыканкамам адносна складу ўчастковых выбарчых камісій, а менавіта – на адмову паведаміць, ці стала яна сябрам участковай выбарчай камісіі № 11.

Т. Шчапёткіна зрабіла выснову, што паседжанне райвыканкама не адпавядала прынцыпам адкрытасці і галоснасці.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адказала, што Т.Шчапёткінай пасля паседжання было растлумачана, што яна можа азнаёміцца з прынятым рашэннем на афіцыйным сайце Бярозаўскага райвыканкама або на старонках газеты «Маяк».

А тое, што, на думку Шчапёткінай, паседжанне райвыканкама не адпавядала прынцыпам адкрытасці і галоснасці, то мясцовыя выканаўчыя органы ажыццяўляюць свою дзейнасць
у адпаведнасці з прынятымі рэгламентамі. У рамках сваіх паўнамоцтваў Цэнтральная камісія не дае прававую ацэнку форме працы райвыканкамаў.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства